Рука Кіева: як яна дацягнулася да Масквы, Вашынгтона і беларускіх СМІ — эфір
Яўген Магда / Еўрарадыё
Не паспелі мы пераварыць навіну пра тое, што кіраўніцтва Украіны нібыта здольнае ўплываць на рашэнні Вашынгтона і (праз яго) Варшавы адносна падтрымкі беларускіх дэмсіл і незалежных медыя, як прыйшла новая “шакавальная” навіна — за тэрактам у Маскве таксама стаіць “кіеўскі рэжым”! Пры тым, што тэракт здзейсніла радыкальная ісламісцкая групоўка.
Якімі метадамі карысталіся ўлады Украіны, дамагаючыся ад ЗША скарачэння падтрымкі беларускіх дэмсіл, і навошта яны ўвогуле гэта робяць? Ці здольны Кіеў падпарадкаваць сабе тэрарыстычныя групоўкі з Усходу і прымусіць іх ладзіць тэракты на тэрыторыі Расіі? Чым адметныя канферэнцыя Каліноўскага ў Вільні і Форум беларусаў свету, што адбыўся ў Празе, якія высновы можна зрабіць па іх завяршэнні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.