Рыхтуйце кошыкі для пікнікоў: у Беларусі будзе спякотна (але не па-вар'яцку)

Спёка

Спёка

Атрымлівайце асалоду ад лета — гэты тыдзень у Беларусі пачнецца і працягнецца спякотай. Але пакуль яшчэ не такой страшнай спякотай, як тая, пра якую вы чытаеце ў сусветных навінах.

У панядзелак, 24 чэрвеня, будзе воблачна. Месцамі нават пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10..+ 16 °С, максімальная днём +19..+24°С.

А потым тэмпературы пачнуць расці. У аўторак, 25 чэрвеня, слупок тэрмометра паднімецца да +22..+28°С. А ў сераду, 26 чэрвеня, будзе да +29°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі