СААЗ: захворвальнасць на COVID-19 зніжаецца ва ўсім свеце, акрамя Еўропы

Да лютага колькасць смерцяў у Еўропе можа вырасці да 500 тысяч / Ілюстрацыйнае фота
Да лютага колькасць смерцяў у Еўропе можа вырасці да 500 тысяч / Ілюстрацыйнае фота

Еўропа застаецца адзіным рэгіёнам свету, дзе колькасць выпадкаў захворвання і смяротнасці ад COVID-19 няўхільна расце, паведамляе Associated Press са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя

За апошні тыдзень смяротнасць ад COVID-19 у Еўропе вырасла на 10%. Калі ў рэгіёне не будуць прынятыя дадатковыя меры для барацьбы з каранавірусам, да лютага колькасць смерцяў можа ўзрасці да 500 тысяч, папярэдзілі ў СААЗ.

У цяперашні час у свеце зарэгістравана каля 3,1 мільёна новых выпадкаў захворвання, што прыкладна на 1% больш, чым тыдзень таму. Амаль дзве траціны выпадкаў заражэння каранавірусам прыпала на Еўропу.

СААЗ таксама паведаміла, што ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы колькасць новых штотыднёвых выпадкаў захворвання зменшылася на 5%, а колькасць смерцяў скарацілася на 14%. У Паўднёва-Усходняй Азіі і Афрыцы смяротнасць ад COVID-19 знізілася прыкладна на траціну, нягледзячы на недахоп вакцын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі