Сацсеткі кпяць з ватнага памежніка на мяжы Расіі з Кітаем

На мяжы Расіі і Кітая на расійскім беразе Амура кітайскія журналісты заўважылі пудзіла замест пагранічніка. Фотаздымкі манекена ў форме на памежнай вышцы апублікавала кітайскае выданне voc.com.cn.

У сацыяльных сетках гэты фотаздымак выклікаў бурнае абмеркаванне, многія карыстальнікі пачалі жартаваць, што мяжу ахоўваюць ватныя памежнікі.

Дарэчы, 3 гады таму такога памежніка-манекена сфатаграфавалі на беларуска-польскай мяжы. У памежным камітэце тады патлумачылі, што муляжы памежнікаў патрэбныя, каб... заблытаць парушальніка.

Памежнікі: Месцамі сапраўды выкарыстоўваем манекены (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі