Сацыял-дэмакраты вырашылі ісці на парламенцкія выбары асобнай калонай

Сацыял-дэмакраты вырашылі ісці на парламенцкія выбары асобнай калонай

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прыняла рашэнне ісці на выбары ў Палату прадстаўнікоў самастойна. Пры гэтым сацыял-дэмакраты не адмовіліся ад ідэі кааліцыі з іншымі дэмакратычнымі сіламі, заявіў Цэнтральны камітэт партыі.

Канчаткова фармат удзелу ў выбарчай кампаніі вызначыць партыйны з’езд. Як піша nn.by, ён пройдзе прыблізна ў чэрвені 2016 года. На ім адбудзецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.

Нагадаем, што выбары ў Палату прадстаўнікоў найхутчэй адбудуцца на пачатку восені наступнага года. Раней ісці на выбары самастойна вырашылі Партыя БНФ і кампанія "Гавары праўду".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі