Сацыёлагаў здзівілі адносіны апытаных літоўцаў да беларусаў
Літоўцы разумеюць, у якой сітуацыі апынуліся беларусы
У Літве прайшло апытанне, каб высветліць стаўленне мясцовых жыхароў "да людзей розных сацыяльных, этнічных, рэлігійных груп і мігрантаў". У лістападзе 2023-га яго праводзілі аддзел этнічных даследаванняў Інстытута сацыялогіі Літоўскага Цэнтра сацыяльных навук і няўрадавая арганізацыя Diversity Development Group.
"Мы выбралі тры самыя вялікія групы: з Украіны, Беларусі і Расіі, і цікавіліся стаўленнем жыхароў да іх, — кажа кіраўніца аддзела этнічных даследаванняў Моніка Фрэютэ-Ракаускене. — Задавалі два пытанні: хацелі б яны жыць побач або працаваць з гэтымі людзьмі. Менш за ўсё жыхары Літвы дыстанцуюцца ад украінцаў, а больш — ад расіян. Пасярэдзіне знаходзяцца беларусы".
Сацыёлаг прызналася, што яе "крыху здзівілі адносіны да беларусаў". "Людзі ўсё ж больш спрыяльна іх ацэньваюць, не як працоўных мігрантаў, а як палітычных уцекачоў, якія бягуць ад рэпрэсій у сваёй краіне", — цытуе яе словы Delfi.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.