Сафар'ян: Рашэнне пра футбольны тэлеканал бліжэйшым часам прыме Лукашэнка
Адкрыццё футбольнага тэлеканала ў Беларусі залежыць цяпер толькі ад рашэння Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян паведаміў 28 чэрвеня на чарговым брыфінгу з удзелам заўзятараў, піша "Прессбол".
"Дзеля справядлівасці, варта сказаць, што скептыцызм кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі і канала "Беларусь 5" з нагоды адкрыцця новага канала не такі катэгарычны, як пазіцыя некаторых нашых дзяржаўных органаў, у кампетэнцыі якіх прыняцце рашэння — будзе канал ці не. Пакуль у большай ступені на гэтую тэму размаўляюць не прафесіяналы, а адміністрацыйныя органы", — патлумачыў спартовы чыноўнік.
Па яго словах, для кіраўніцтва Беларусі падрыхтвавалі дакладную запіску, у якой пытанне разглядаецца з розных пазіцыяў. У дакуменце ёсць розныя меркаванні, абазначаныя плюсы і мінусы такога кроку. "Думаю, бліжэйшым часам адбудзецца рашэнне прэзідэнта краіны і стане зразумела, куды нам ісці — у тэлевізійную сетку або вяртацца да інтэрнэт-трансляцый", — акрэсліў перспектыву Сафар'ян.