Салігорскі "Шахцёр" выйграў футбольны Кубак Беларусі (відэа)
Фінальны матч прайшоў 3 траўня на "Барысаў-Арэне", пасля яе ўрачыстага адкрыцця.
"Шахцёр" выйграў у гродзенскага "Нёмана" з лікам 1:0. Адзіны гол забіў на 35-й хвіліне Арцём Старгародскі (першы гол на "Барысаў-Арэне").
Каманда Сяргея Бароўскага дамінавала на полі на працягу ўсяго матча і заслужана перамагла. Што да каманды Сяргея Саладоўнікава, дык яна, як фіналіст Кубка, згуляе ў кваліфікацыі Лігі Еўропы.
Адзначым, што на матчы прысутнічала 11 тысяч чалавек (умяшчальнасць стадыёна — 13400).
Фота — БЕЛТА, Прессбол