“Шахцёр” выйшаў у фінал футбольнага Кубка Беларусі

“Шахцёр” выйшаў у фінал футбольнага Кубка Беларусі

Салігорскі “Шахцёр” выйшаў у фінал футбольнага Кубка Беларусі. 26 красавіка ў паўторным паўфінальным паядынку са “Слуцкам” была зафіксаваная нічыя 1:1, у гасцях гарнякі раней перамаглі — 2:1. У сённяшнім паядынку ў Салігорску гаспадары поля валодалі ініцыятывай на працягу амаль усёй гульні. На 31-й Сайры адкрыў лік. Аднак у чаканні фінальнага свістка футбалісты “Шахцёра” супакоіліся і на 85-й прапусцілі контратаку, Себаі зраўняў лік. Госці кінуліся наперад і спрабавалі забіць другі гол разгубленым гарнякам, але ім не хапіла часу і ўдачы.

У 20.30 пачнецца другі паўфінальны матч. На “Барысаў-Арэне” сустрэнуцца БАТЭ і брэсцкае “Дынама”. Жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале "Беларусь 5". У першым паядынку дынамаўцы ўпэўнена выйгралі з лікам 2:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі