Самалёт Лукашэнкі прыляцеў у Сочы 24 верасня
Самлет Лукашэнкі / Airliners.net
Boeing 767 з нумарам EW-001PB адправіўся ўчора ў 17:17 з Мінска і прыбыў у Сочы. Гэта самалёт Лукашэнкі, на якім ён падарожнічае за мяжу. Напрыклад, на ім ён лётаў на саміт ШАС.
Афіцыйна аб якіх-небудзь паездках Лукашэнкі не паведамляецца. Тэлеграм-канал Антона Матолькі заяўляе, што на борце быў Лукашэнка.
Сочы — месца, дзе Лукашэнка і Пуцін любяць праводзіць сустрэчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.