Самалёт Ryanair, які ляцеў з Мілана ў Вільню, заляцеў у Беларусь

Самалёт Ryanair, які ляцеў з Мілана ў Вільню, заляцеў у Беларусь

Борт Ryanair, які выконваў рэйс з Мілана ў Вільню, на некалькі хвілінаў заляцеў у паветраную прастору Беларусі. Так ён пазбягаў сутыкнення з навальніцай.

Здарэнне адбылося ў ноч з 25 на 26 жніўня.

Праціўнікаў Лукашэнкі ў самалёце не было. Таму ён, амаль даляцеўшы да Ліды, узяў курс на Вільню. І яшчэ праз некалькі хвілінаў без перашкодаў прызямліўся ў сталіцы Літвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі