"Санафі" прапаноўвала Мінздароўя вакцыну замест расійскай. Ім не адказалі

Ілюстрацыя: podrobnosti.ua
Ілюстрацыя: podrobnosti.ua

Тлумачачы, чаму ў канцы 2017 года ў сітуацыі зрыву паставак расійскай вакцыны супраць дыфтэрыі, коклюшу і слупняку (DTaP) Міністэрства аховы здароўя закупіла менавіта паўднёвакарэйскі прэпарат "Эупента", чыноўнікі спаслаліся на адмовы ў пастаўках з боку французскай кампаній "Санафі Пастэр" і брытанскай "ГлаксаСмітКляйн" . Еўрапейскія вытворцы адказалі, што не могуць ажыццявіць пастаўкі "ў сувязі з працягласцю тэхналагічнага цыкла вытворчасці".

Хутка атрымаць каментарый у "ГлаксаСмітКляйн" у Еўрарадыё не атрымалася. А вось французская кампанія адказала аператыўна. Генеральны менеджар "Санафі Пастэр" у Расіі і Беларусі Гіём Ашальтер пацвердзіў, што ў сярэдзіне лістапада Міністэрства аховы здароўя Беларусі сапраўды звярталася да іх з запытам аб тэрміновай пастаўцы вакцыны:

“Санофи” предлагала Минздраву вакцину вместо российской АКДС. Им не ответили

"У сярэдзіне лістапада 2017 года "Санафі Пастэр" атрымаў запыт ад закупнога органа Міністэрства аховы здароўя Беларусі аб тэрміновай пастаўцы вакцын DTaP ў памеры 280 000 доз. У "Санафі Пастэр" няма вакцыны DTaP, зарэгістраванай у Беларусі, якая была б сумяшчальная з Нацыянальным графікам вакцынацыі. Тым не менш, DTaP з'яўляецца часткай нашых камбінаваных вакцын (чатырохвалентнай (DTaP + IPV), пяцівалентнай (DTaP + Hib + IPV), шасцівалентнай (DTaP + Hib + IPV + HepB), якія зарэгістраваныя ў Беларусі.

Паколькі згаданая просьба Міністэрства аховы здароўя была тэрміновай, і з-за таго, што вытворчасць вакцын з'яўляецца вельмі складаным і працаёмкім працэсам, мы не маглі вырабіць значную колькасць непрагназуемых пяццівалентных або чатырохвалентных вакцын, але маглі прапанаваць шасцівалентную вакцыну ў поўным аб'ёме (280000 доз). У канцы лістапада 2017 года мы прапанавалі падрабязны графік паставак і даступныя партыі ў орган па закупках Міністэрства аховы здароўя Беларусі, але, на жаль, не атрымалі адказу".

У выніку Міністэрства аховы здароўя закупіла 200000 доз пяцівалентнай (DTaP + Hib + HepB) паўднёвакарэйскай вакцыны "Эупента". На тэрыторыі Беларусі было выкарыстана больш за 94 тысяч доз дадзенай вакцыны, пакуль 13 жніўня ў Ганцавіцкім раёне пасля планавай прышчэпкі не памёр двухмесячны хлопчык. Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў дзіцяці развілася анафілактычная рэакцыя. Таксама ў ведамстве распавялі, што хлопчыку ўвялі дзве вакцыны, адна з якіх — "Эупента" (вытворчасць LG Chem. Ltd, Паўднёвая Карэя), а другая — "Імавакс Поліа" (вытворчасць Sanofi Pasteur S.A., Францыя).

 

У сувязі з гэтым выклікаюць цікавасць тры акалічнасці

Па-першае, паўднёвакарэйская кампанія KeumCheongPharm, пазначаная ў дакументах "Белфармацыі" як пастаўшчык "Эупенты", таксама не падала беларускаму ведамству 280000 доз прэпарата. Пастаўка склала 200000 доз. Гэта значыць, аб'ём пастаўкі быў паменшаны, і, магчыма, з такім аб'ёмам справілася б і кампанія "Санафі Пастэр".

“Санофи” предлагала Минздраву вакцину вместо российской АКДС. Им не ответили

Па-другое, "Эупента" — гэта таксама камбінаваная (пяцівалентная) вакцына. Закупіўшы яе ў прадпрыемства з Паўднёвай Карэі, Міністэрства аховы здароўя не атрымала таго, у чым яму адмовіў французскі вытворца.

Па-трэцяе, "Эупента" не была зарэгістраваная ў Беларусі, а вакцыны "Санафі Пастэр" — былі. Тое, што "Белфармацыя" закупіла незарэгістраваны лекавы сродак, было растлумачана надзвычайнай сітуацыяй, у якой рабілася закупка.

 

Але не ўсё так адназначна, як падаецца на першы погляд

Міністэрства аховы здароўя не хітруе, калі тлумачыць, што вытворцы лекавых сродкаў, нават такія буйныя, як "Санафі Пастэр", не могуць у надзвычайнай сітуацыі проста выняць патрэбную колькасць доз вакцыны з кішэні. "Вельмі важна зразумець, што распрацоўка і вытворчасць вакцын прадстаўляе сабой складаны шматэтапны і працаёмкі працэс, які абумоўлены біялагічным характарам паходжання вакцын. Вытворчасць камбінаванай вакцыны можа доўжыцца да 36 месяцаў (у той час як вытворчасць цвёрдай лекавай формы (таблеткі) можа заняць каля трох тыдняў). Кантроль якасці займае вялікую частку часу, каля 70%, што з'яўляецца неад'емнай часткай кожнага этапу вытворчасці і неабходна з-за біялагічнай характару вакцын", — дадае ў сваім адказе Еўрарадыё Гіём Ашальтер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі