Санлекар Брэсцкай вобласці: кантроль за акумулятарным заводам ідзе з 2018 года

Санлекар Брэсцкай вобласці: кантроль за акумулятарным заводам ідзе з 2018 года

За акумулятарным заводам пад Брэстам вядзецца жорсткі экалагічны кантроль. Пра гэта заявіў старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка, піша sputnik.by.

Старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ян Вянсковіч паведаміў, што 14 красавіка 2020 года завод атрымаў дазвол на выкіды забруджвальных рэчываў у паветра. Былі прапісаныя нарматывы па дапушчальных выкідах для стацыянарных крыніц і як могуць ажыццяўляцца выкіды. Рашэнне было выдадзенае на час пусканаладачных работ, якія працягнуцца да выхаду на праектную магутнасць.

Прэс-служба Брэсцкага аблвыканкама паведамляе такую статыстыку: "У перыяд з кастрычніка 2020 года па сакавік 2021 года праведзена 146 адбораў пробаў і вымярэнняў. Перавышэнняў вызначаных нарматываў выкідаў ні па свінцу, ні па сернай кіслаце не выяўлена. У большасці выпадкаў паказчыкі апынуліся ў разы меншымі за дапушчальныя".

17 лютага Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы выдаў заключэнне, што завод адпавядае патрабаванням экалагічнай бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі