Санстанцыя зняла забароны на выкарыстанне вады ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах
Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі зняў забароны на выкарыстанне вады ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах сталіцы. Спецыялісты цэнтра будуць круглыя суткі працягваць маніторынг якасці і бяспекі пітной вады ў горадзе.
Вада на паўднёвым захадзе Мінска сапсавалася раніцай 24 чэрвеня. Першымі гэта адчулі жыхары мікрараёнаў "Сухарава" і "Малінаўка". Цягам дня брудная вада дацякла да цэнтра сталіцы. На яе скардзіліся нават жыхары паўночных раёнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.