"Сапсуюць дзецям свята" — што апазіцыя рыхтуе на 20 снежня?

"Сапсуюць дзецям свята" — што апазіцыя рыхтуе на 20 снежня?

На 20 снежня, дзень чарговай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, апазіцыя прызначыла чарговую акцыю, скіраваную супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі. І калі акцыю 7 снежня праўладныя каментатары назвалі "акцыяй у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі на перамовах з Пуціным", то на гэтую адрэагавалі зусім інакш. Цяпер усе, хто выйдзе на акцыю, ужо не кіраўніка Беларусі будуць падтрымліваць, а "псаваць дзецям свята", "адпрацоўваць штурмавыя навыкі" і гэтак далей.


Чаму апазіцыя прызначыла месца і час для свайго пратэсту менавіта ў тым месцы і ў той час, калі будуць святкаваць дзеці? Ці прадумвалі арганізатары акцыі меры бяспекі? Пра што сведчыць затрыманне шэрагу апазіцыйных лідараў напярэдадні акцыі?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі сябра аргкамітэта антыінтэграцыйнай акцыі 20 снежня Алесь Арастовіч.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі