Сатаністы з расійскай Пярмі назвалі дзяцей Люцыферам і Вальдэмарам

Сатаністы з расійскай Пярмі назвалі дзяцей Люцыферам і Вальдэмарам

У расійскай Пярмі ў сатаністаў Наталлі і Канстанціна Меньшыкавых нарадзіўся сын, якога назвалі Вальдэмарам, бо гэтае імя рыфмуецца з іменем Люцыфера. Так завуць іх старэйшага сына.

Спачатку бацькі хацелі назваць другое дзіця Лестатам, у гонар вампіра з раманаў Эн Райс, аднак знаёмыя сталі называць малога Лісцікам, таму імя памянялі.

Вальдэмара ў сям’і будуць зваць Волем.

Таксама ў гэтай сататніскай сям’і ёсць чорны кот па мянушцы Вядзьмак, аднак бабулі пераназвалі яго ў Ваську, піша meduza.io

Фота: ВКонтакте

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі