Савет бяспекі ААН адхіліў і расійскую, і амерыканскую рэзалюцыі па Сірыі

Савет бяспекі ААН адхіліў і расійскую, і амерыканскую рэзалюцыі па Сірыі

На пасяджэнні Савета бяспекі ААН па Сірыі не ўдалося прыняць ніякай рэзалюцыі, піша "Новая газета"

На амерыканскі праект наклала вета Расія. Кітай, яшчэ адзін пастаянны прадстаўнік Савета, ад галасавання ўстрымаўся. Супраць расійскай рэзалюцыі прагаласавалі ЗША, Вялікабрытанія ды Францыя. Падтрымаў Маскву толькі Пекін. 

Рэзалюцыі Масквы і Вашынгтона адрозніваюцца ў пытанні, хто будзе вызначаць вінаватых ва ўжыванні хімічнай зброі. Расія хоча, каб камісія расследавала справу і перадала вынікі ў Савет бяспекі, які і вынесе рашэнне. ЗША настойваюць, што камісія і расследуе хімічныя атакі ў Сірыі і назаве вінаватых. 

Хімічная атака на сірыйскі горад Дума адбылася 7 красавіка. Па звестках сірыйскіх праваабаронцаў і медыкаў, спярша на горад скінулі хлорную бомбу, а потым правялі яшчэ адну атаку з выкарыстаннем нервова-паралітычнага газу. Ахвярамі хімічнай атакі сталі 49 чалавек.

Улады ЗША лічаць Расію адказнай за тое, што войскі Башара Асада выкарысталі хімічную зброю. Мінабароны Расіі абвяргае звесткі, што сірыйскія ўрадавыя войскі ўжылі ў Думе хімічную зброю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі