Гурт Sciana прэзентаваў у Мінску альбом "Мы застанемся" (фота)

21 сакавіка брэсцкая каманда Sciana нарэшце прэзентавала ў Мінску свой апошні альбом "Мы застанемся". Відавочна, што да падзеі вельмі адказна паставіліся як музыкі, так і публіка. Першыя падрыхтавалі да імпрэзы шэраг сюрпрызаў, а прыхільнікі пастараліся адарвацца на ўсё сто адсоткаў пад адзін з самых драйвовых і энергетычных лайв-гуртоў Беларусі.

Каб падтрымаць сяброў і разагрэць публіку на сцэну падняліся гурт TerraKod з на чале з Алесем Плоткам і вакалісткай Касяй Леванюк. Кася, дарэчы, акурат брала ўдзел у сапісе альбома "Мы застанемся" і выканала адну з песень і са "Сцяной". Сярод сюрпрызаў яшчэ адзін дуэт — з Анатолем Курысем, вакалістам альтэрнатыўнай электроннай каманды з Брэста Saint gooseberry.

Распачаў канцэрт акустычны выступ фронтмэна гурт "Голая манашка" Фёдара Жывалеўскага

TerraKod

TerraKod

Sciana на сцэне

З Касяй Леванюк з гурта TerraKod музыкі спелі песню "Мы застанемся"

Анатоль Курысь з Saint gooseberry выканаў разам са "Сцяной" трэк "Кропка вяртання"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі