Sciana збірае сяброў і прэзентуе альбом "Мы застанемся" у Мінску

21 сакавіка ў сталічным клубе "Піраты" адбудзецца вялікі канцэрт брэсцкіх рокераў Sciana. Падчас яго каманда зладзіць мінскую прэзентацыю свайго апошняга альбома "Мы застанемся", які ўбачыў свет восенню мінулага года.


"Ну, па-першае, шмат нашых сяброў возьмуць удзел у канцэрце, - пералічвае канцэртныя фішкі басіст гурта Андрэй Клімус. - Будзе гурт TerraKod, мы заспяваем з нашым добрым сябрам з электроннага брэсцкага гурта Saint gooseberry. Мы з ім выканаем нашу "Кропку вяртання". Ну і таксама з чароўнай вакалісткай  TerraKod, нашай добрай сяброўкай Касяй Леванюк заспяваем разам песню "Мы застанемся".


Падчас канцэрта "Сцяны" прагучаць як новыя песні, так і ўсім вядомыя баявікі гурта. Канцэрт пройдзе ў межах акцыі "Жывы Тузін", якую ладзіць партал Tuzin.fm разам з кампаніяй "Будзьма беларусамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі