Сем новых імён папоўнілі спіс палітвязняў

Палітвязні

Палітвязні / novychas.online

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек. Гэта Ірына Такарчук, Яўген Глушкоў, Таццяна Сцепа, Наталля Ладуцька, Дзіяна Стульба, Аляксей Швяцоў, Аляксандр Варонін.

Ірына Такарчук, Яўген Глушкоў, Таццяна Сцепа ўзятыя пад варту па абвінавачванні ў фінансаванні або садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Наталлю Ладуцька ўзялі пад варту пасля рэйду сілавікоў па сваяках палітвязняў 23-24 студзеня 2024 года.

Дзіяна Стульба асуджаная на пазбаўленне волі за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам, якія рэжым Лукашэнкі абвясціў "экстрэмісцкімі фармаваннямі". Аляксей Швяцоў асуджаны на пяць гадоў калоніі за ахвяраванні беларускім вайсковым фармаванням, якія абараняюць Украіну ад расійскай агрэсіі. Аляксандр Варонін асуджаны на пазбаўленне волі па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

На сёння ў Беларусі праваабаронцы налічваюць 1420 палітвязняў. Колькасць людзей, якія трапілі за краты па палітычных матывах, значна большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі