Сем расійскіх самалётаў знішчаныя пры абстрэле базы ў Сірыі, перадаюць СМІ

Сем расійскіх самалётаў знішчаныя пры абстрэле базы ў Сірыі, перадаюць СМІ

Расійскую авіябазу Хмеймім ў сірыйскай правінцыі Латакія абстралялі з мінамётаў радыкальныя ісламісты. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на расійскія СМІ. Журналісты даведаліся, што абстрэл адбыўся 31 снежня. 

Ёсць звесткі, што падчас абстрэлу на расійскай авіябазе былі знішчаныя чатыры бамбавікі Су-24, два знішчальнікі Су-35С, адзін транспартнік Ан-72, а таксама склад боепрыпасаў, які здэтанаваў, калі ў яго трапіў мінамётны снарад. Паводле неафіцыйных звестак, маглі пацярпець больш за 10 вайскоўцаў.

Мінабароны Расіі афіцыйна не паведамляла пра гэты інцыдэнт і не каментавала публікацыі ў СМІ. Вайсковае ведамства давала інфармацыю толькі пра тое, што 31 снежня ў Сірыі разбіўся расійскі верталёт Мі-24 — два лётчыкі, якія пілатавалі яго, загінулі пры інцыдэнце. Вайскоўцы патлумачылі катастрофу тэхнічнымі непаладкамі. 

11 снежня Уладзімір Пуцін падчас наведвання расійскай авіябазы Хмеймім аддаў загад пра вывад расійскіх войскаў з Сірыі. За некалькі дзён да гэтага міністр абароны Шайгу далажыў яму пра поўны разгром так званай "Ісламскай дзяржавы" на тэрыторыі Сірыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі