Сенат Бразіліі прыцягне прэзідэнта да адказу за эпідэмію COVID-19

66-гадовы Жаір Балсанару даўно перамяншае сур'ёзнасць віруса / РІА "Новости"​
66-гадовы Жаір Балсанару даўно перамяншае сур'ёзнасць віруса / РІА "Новости"​

Камісія Сената Бразіліі, якая расследуе дзеянні прэзідэнта Жаіра Балсанару па барацьбе з пандэміяй COVID-19, прадставіць у сераду свой даклад, паведамляе CNN Brasil. Галасаванне ў Сенаце па ім адбудзецца на наступным тыдні.

У праекце справаздачы камісія фактычна абвінаваціла прэзідэнта ў гібелі больш чым 300 тысяч бразільцаў, што складае палову ад агульнай колькасці памерлых ад каранавіруса ў краіне. Бразілія знаходзіцца на другім месцы па ліку заражаных у свеце.

Камісія вырашыла адклікаць свае абвінавачванні супраць Балсанару ў "масавым забойстве" і замяніць іх на абвінавачванні ў "эпідэміі, якая прывяла да смерці". Прэзідэнту па-ранейшаму давядзецца адказваць на абвінавачванні ў злачынствах супраць чалавечнасці, падбухторванні да здзяйснення злачынстваў і "шарлатанстве" ў сувязі з яго барацьбой з пандэміяй.

Як паведамляла Еўрарадыё, 66-гадовы Жаір Балсанару даўно перамяншае сур'ёзнасць віруса. Доўгі час ён адмаўляўся ўводзіць у краіне абмежаванні ў сувязі з эпідэміяй. У ліпені 2020 года Балсанару заразіўся COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі