Сейм Польшчы ўхваліў выправаджэнне нелегальных мігрантаў
Польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna
Польскі парламент прагаласаваў за легалізацыю высылкі мігрантаў праз мяжу, паведамляе "Наша Ніва".
Новы законапраект прадугледжвае, што нелегальныя мігранты, затрыманыя пры перасячэнні мяжы, павінны пакінуць Польшчу. Ім таксама можа быць забаронены ўезд у краіну на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.
Улады Польшчы ў тым ліку змогуць пакідаць без разгляду хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку, пададзенае пасля незаконнага перасячэння мяжы. Гэта адбудзецца ў выпадку, калі заяўнік не прыбыў непасрэдна з рэгіёну, дзе яго жыццё або свабода знаходзяцца ў небяспецы.
Раней Еўрарадыё паведамляла, што Сейм Польшчы зацвердзіў праект закона аб збудаванні агароджы на мяжы з Беларуссю. Загарадзь абыйдзецца краіне ў суму каля 414 мільёнаў даляраў у эквіваленце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.