Шалёны рост падаткаў, Лаўроў у Мінску — ХАМАС у Маскве. Стрым з Кныровічам
Баец ХАМАС і Аляксандр Кныровіч
Лукашэнку ізноў панесла ў "міратворчасць". Сёння ён дзеліцца сваімі рэцэптамі па ўрэгуляванні сітуацыі на Блізкім Усходзе. Аказваецца, усё проста: трэба стварыць "Палясцінскую дзяржаву"! (Ціпа за 75 гадоў ніхто да гэтага не дадумаўся?)
Тым часам міністры замежных справаў Расіі і Вугоршчыны прыехалі на перамовы ў Беларусь, а дэлегацыя ХАМАС завітала ў Маскву. Нешта будзе? Абмяркуем гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам.
А яшчэ пагаворым пра падаткі, якія рэзка растуць у Беларусі ў 2024 годзе. Хто і за што будзе плаціць больш?
Стрым пачынаецца а 14-й па Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.