Шаркевіч: ператрус праводзілі тактоўна — мяне не білі і не катавалі

Шаркевіч: ператрус праводзілі тактоўна — мяне не білі і не катавалі

Супрацоўніцу "Народнай Волі" Настасю Шаркевіч выпусцілі з Фрунзенскага РУУС Мінска. Пры ператрусе ў яе дома забралі ўсю аргтэхніку. 

Настасся Шаркевіч — экс-супрацоўніца БТ, якая звольнілася пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яна стала працаваць менеджарам па рэкламе ў недзяржаўнай газеце "Народная Воля". 

Як распавядала Еўрарадыё, сёння зранку ў яе дома адбыўся ператрус. Пасля яго дзяўчыну завезлі ў Фрунзенскае РУУС, дзе яна прабыла некалькі гадзін. 

Пасля выхаду яна расказала, што міліцыянты пагрукаліся да яе ў 6:30. Пры ператрусе, як паведамляе прэс-служба БАЖ, у Шаркевіч забралі на экспертызу ноўтбук, флэшкі і плакат "Асвятляю любоўю".

Настасся кажа, што вельмі ўдзячная супрацоўнікам, якія праводзілі ператрус: "Яны крайне ветлівыя, вельмі тактоўныя. Мяне ніхто не катаваў, не біў, не мучыў, не пагражаў".

Шаркевіч не ведае дакладна, па якой крымінальнай справе ў яе прайшоў ператрус. Як можна меркаваць, гэта справа аб масавых беспарадках. "Быццам бы я заклікала блакаваць дарогі, пісала заклікі да гэтага", — кажа яна. Па словах дзяўчыны, міліцыя падазрае, што яна адмініструе нейкі чат. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі