Шатландка 25 гадоў корміць сям'ю лісіц. Яны носяць ёй гасцінцы (не паўтарайце!)

Лісіцы / pixabay

Лісіцы / pixabay

Шатландка Шэран Х'юз стала інтэрнэт-славутасцю дзякуючы таму, што сябруе з сямействам лісіц. Лісіцы прыходзяць да яе на задні двор 25 гадоў запар, і 25 гадоў жанчына частуе іх сасіскамі, піцай і кітайскай ежай.

Яе ролікі пра лісіц сабралі 90 мільёнаў праглядаў у Instagram і TikTok.

"Гэта ўжо чацвёртае пакаленне лісіц. Я памятаю, як карміла іх прабабуляў і прадзядуляў, — кажа Шэран. — Ежа не трапіць у сметніцу, пакуль яны побач, гэта дакладна. Не магу паверыць, што мая банда лісіц цікавіць такую колькасць людзей".

Здараецца, лісіцы трапляюць у непрыемнасці — напрыклад, адно лісяня збіла машына, і тады Шэран прыходзіць ім на дапамогу і вязе да ветэрынара.

Лісіцы ў падзяку за пачастункі прыносяць Шэран гасцінцы. Часцей за ўсё гэта мышы, якіх яны пакідаюць на парозе.

Калі вы не Шэран — не падыходзьце да занадта прыязных лісіц, яны могуць пераносіць шаленства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі