Шчарбачэня прайшоў у фінал алімпійскіх спаборніцтваў, Карстэн — не

Шчарбачэня прайшоў у фінал алімпійскіх спаборніцтваў, Карстэн — не

Прадстаўнік Беларусі ў алімпійскіх спаборніцтвах па акадэмічным веславанні Станіслаў Шчарбачэня выйшаў у фінал мужчынскіх адзіночак. У паўфінальным заездзе ён паказаў другі вынік і саступіў толькі новазеландцу Махе Дрысдэйлу.

Станіславу Шчарбачэні 31 год, ён раней заваёўваў тытул чэмпіёна свету ў двойцы з рулявым, а таксама атрымліваў прызавыя месцы ў іншых відах на чэмпіянатах Еўропы. На Аліпіядах ён ніколі не меў узнагародаў, а ў адзіночцы нават на іншых спаборніцтвах паказваў 4-7 вынікі.

Яшчэ адна прадстаўніца нашай краіны, Кацярына Карстэн заняла ў паўфінале толькі 5-е месца і не зможа паўдзельнічаць у барацьбе за ўзнагароды. Спартсменка з’яўляецца найстарэйшай і найбольш тытулаванай беларускай вясляркай, якая ўдзельнічае ў Алімпійскіх гульнях — ёй 44 гады і яна двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў гэтым відзе (1996 і 2000 года). Апроч таго, яна мела сярэбраную ўзнагароду на Гульнях 2004 года, а ў 2008 годзе атрымлівала бронзу. Карстэн таксама выступала ў 1992 годзе на Гульнях у Барселоне ў складзе чацвёркі парнай, дзе заваявала бронзу.

Фінальныя заезды мужчынскіх і жаночых адзіночак пройдуць у суботу, 13 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі