Школьніца ў Оршы выпала з акна 11-га паверху
Непаўналетняя дзяўчына выпала з акна 11-га паверху ў Оршы. Здарэнне адбылося ўвечары 6 жніўня ў Оршы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Пра інцыдэнт у Аршанскі райаддзел унутраных спраў паведамілі медыкі, калі хуткая дапамога прывезла ім 15-гадовую дзяўчыну з целавымі пашкоджаннямі. Яе шпіталізавалі ў аддзяленне рэанімацыі. У рэанімацыі яна знаходзіцца і цяпер.
Следчыя выявілі, што дзевяцікласніца звалілася з лоджыі кватэры, размешчанай на 11-м паверсе. Сама дзяўчына жыве ў гэтым доме разам з бацькамі. Яна пайшла да знаёмых у суседні пад'езд, і там адбылася трагедыя.
Папярэдне следчыя выявілі, што падчас інцыдэнту гаспадары кватэры знаходзіліся ў суседнім пакоі. Госця выйшла на гаўбец і нейкі час адсутнічала. Калі кампанія занепакоілася, дзяўчына ўжо ляжала на зямлі каля дома.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за давядзенне да самагубства заведама непаўналетняга.
Следчыя правялі агляд месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, дапытваюцб сведкаў.
Па месцы вучобы і жыхарства пацярпелая дзяўчына характарызуецца станоўча. Сям'я ў сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзіцца.