Школьнік з Беларусі заваяваў залаты медаль на міжнароднай хімічнай алімпіядзе
Школьнік з Беларусі заваяваў залаты медаль на 48-й міжнароднай хімічнай алімпіядзе. Яна днямі прайшла ў Тбілісі. Удзельнічалі 264 чалавекі з 67 краін свету. На рахунку беларускіх юнакоў чатыры ўзнагароды — 1 золата і 3 срэбра, інфармуе партал tut.by.
У ліку залатых медалістаў (золата заваявалі некалькі дзясяткаў чалавек) аказаўся вучань 11-га класа мінскай гімназіі № 13 Канстанцін Анісковіч (на здымку сядзіць другі злева). Сярэбраныя медалі атрымалі Раман Ларковіч і Рыгор Сіненка (вучацца ў ліцэі БДУ), а таксама Міраслаў Макарэвіч са сталічнай СШ № 47. Ім давялося вырашаць складаныя заданні і вытрымаць сур'ёзную канкурэнцыю школьнікаў з дзясяткаў краін свету.