Школьнікам дазволяць бясплатна наведваць дзяржаўныя спартыўныя збудаванні
У Беларусі школьнікам і выхаванцам спартыўных школ дазволяць бясплатна наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартыўныя збудаванні. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Як адзначае БЕЛТА, дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання згаданых аб'ектаў (тых жа лядовых палацаў). Цяпер школьнікі змогуць там абсалютна бясплатна займацца фізкультурай і спортам.