Школьнікам з каранавірусам дазволяць здаць выпускныя іспыты пазней

Школьнікам з каранавірусам дазволяць здаць выпускныя іспыты пазней

У пералік захворванняў, якія з'яўляюцца падставай для вызвалення навучэнцаў ад выпускных іспытаў, унесеныя змены. Адпаведная пастанова Мінздароўя апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Міністэрства вызваліла ад выпускных іспытаў школьнікаў, у якіх выявілі COVID-19, — "да выздараўлення і заканчэння тэрміну самаізаляцыі". 

Адначасова з гэтым Мінадукацыі выдала пастанову, паводле якой цэнтры гігіены і эпідэміялогіі будуць перадаваць у мясцовыя органы адукацыі звесткі пра навучэнцаў, якія заразіліся каранавірусам і знаходзяцца на самаізаляцыі. 

Акрамя школьнікаў, заражаных COVID-19, пастанова Мінздароўя ўносіць і іншыя змены ў пералік. Вучняў з сярэднецяжкім працяканнем бранхіяльнай астмы вызваляюць ад іспытаў да заканчэння абвастрэння. Школьнікам з цяжкім працяканнем атапічнага дэрматыту дазволілі здаваць іспыты пасля заканчэння абвастрэння.

Навучэнцаў з чэрапна-мазгавой траўмай без наступстваў раней вызвалялі ад іспытаў на два месяцы. Цяпер школьнікаў з лёгкай ЧМТ вызваляюць ад іспытаў на 2 месяцы, як і раней, з ЧМТ сярэдняй ступені цяжкасці — на 4 месяцы. Калі ж ЧМТ была цяжкая, вызваленне дзейнічае паўгода.

Школьнікаў з анкалагічнымі хваробамі раней вызвалялі ад іспытаў на год пасля заканчэння хіміяпрамянёвай тэрапіі пры надыходзе рэмісіі. Цяпер вызваленне дзейнічае да пераводу пацыента ў трэцюю клінічную групу.

Выпускныя іспыты ў школах сёлета адбудуцца з 1 па 9 чэрвеня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі