Школьнікі з Астравецкага раёна спрабавалі перакінуць партыю цыгарэт у Літву

Школьнікі з Астравецкага раёна спрабавалі перакінуць партыю цыгарэт у Літву

Школьнікі з Астравецкага раёна спрабавалі перакінуць партыю цыгарэт у Літву. Такім чынам юнакі спрабавалі падзарабіць падчас канікул. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося ўначы 6 жніўня. Памежнікі затрымалі 17-гадовага жыхара вёскі Міхалішкі і 16-гадовага жыхара вёскі Быстрыца. У іх найшлі 6 тысяч пачкаў цыгарэт.

Парушальнікам памежнага рэжыму пагражаюць штрафы — да 1150 рублёў. Плаціць давядзецца бацькам хлопцаў. Да таго ж матэрыялы справы разгледзіць камісія па справах непаўналетніх Астравецкага райвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі