Школьнікі змогуць раз на месяц хадзіць у музеі бясплатна
На выставе / @minkultrb
Школьнікі і навучэнцы ПТВ і сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі цяпер змогуць раз на месяц бясплатна хадзіць у музеі. Без білета трапіць у музей можна будзе ў апошнюю сераду кожнага месяца. Пра гэта піша "Настаўніцкая газета".
Бясплатны дзень у музеях для школьнікаў стаў магчымы дзякуючы пагадненню, якое падпісалі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі. Але каб трапіць у гэты дзень у музей, трэба будзе папярэдне запісацца — каб не было хаосу, кажуць чыноўнікі.
"Чакаем, што дзеці захочуць прыходзіць у музеі не толькі ў бясплатны дзень, а будуць вяртацца сюды разам з бацькамі і сябрамі, паколькі за адно наведванне нельга ўсё ўбачыць і пра ўсё даведацца", — кажа начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Ірына Карповіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.