Школьныя настаўнікі "зарэзалі" мультфільм 9-гадовага сына мультыплікатара. Відэа
Рэжысёрка і мастачка-мультыплікатар Марына Карпава абнародавала ў Фэйсбуку дзвюххвілінны мультфільм "Культурная спадчына Беларусі". Яна зрабіла яго разам з дзевяцігадовым сынам Мішам для школьнага конкурсу. Большую частку працы, па словах Карпавай, зрабіў яе сын — вучань трэцяга класа. Сама яна дапамагла яму з некаторымі тэхнічнымі момантамі.
Аднак мультфільм не прайшоў нават першы этап адбору настаўніцкай камісіі, кажа мастачка.
Можна меркаваць, што школьныя настаўнікі спалохаліся свастыкі, якая неаднаразова з'яўляецца ў кадры.
Дарэчы, Марына Карпава як мастачка і сцэнарыстка супрацоўнічае з расійскіім анімацыйнымі студыямі "Саюзмультфільм" і "Пілот".