Шматдзетнага бацьку затрымалі за фота перамяшчэння вайсковай тэхнікі

Антываенны мітынг у Варшаве, фота ілюстрацыйнае / Euroradio

Антываенны мітынг у Варшаве, фота ілюстрацыйнае / Euroradio

Берасцейца затрымалі за здымак перамяшчэння вайсковай тэхнікі. Фатаграфіяй мужчына падзяліўся ў адным з чатаў.

Вядома, што мужчына жыве ў Брэсце і працуе інжынерам-энергетыкам. У яго трое дзяцей.

Сілавікі запісалі відэа, у якім берасцеец тлумачыць: у момант, калі ён зрабіў фота, у яго былі асцярогі, што Беларусь далучыцца да вайны Расіі ва Украіне.

Паводле звестак праваабаронцаў "Вясны", усяго за праяву антываеннай пазіцыі было затрымана не менш за 1630 беларусаў і беларусак. З іх 79 чалавек асуджаныя па крымінальных справах на тэрміны ад 1 да 23 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі