Шматгадзінныя пералёты з Мінска ў Стамбул і Сочы зробяцца крыху карацейшымі

Нацыянальны аэрапорт "Мінск"​ / @belavia_official
Нацыянальны аэрапорт "Мінск"​ / @belavia_official

Пералёты з Мінска ў Стамбул, Сочы і Ерэван зробяцца крыху карацейшымі. Расавіяцыя дазволіла Belavia лётаць на поўдзень праз Валгаград і Астрахань, расказалі ў прэс-службе нацыянальнага перавозчыка. Дагэтуль самалёты Belavia абляталі поўдзень Расіі праз ваенныя дзеянні ва Украіне праз Казахстан.

Апошнія паўгода час у дарозе да Стамбула быў 5 гадзін 45 хвілін (а да вайны — 2,5 гадзіны). Са змяншэннем тэрыторыі аблёту час у дарозе скароціцца да 5 гадзін.

Пералёт з Мінска ў Сочы зробіцца карацейшым на 25 хвілін, але ў дарозе ўсё роўна давядзецца правесці каля 4 гадзін, з Мінска ў Ерэван — на паўгадзіны. Зваротныя рэйсы зрабіліся карацейшымі ў сярэднім на 15 хвілін, адзначылі ў Belavia.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі