Шматтысячнае шэсце супраць вайны ў Крыме праходзіць у Маскве

Акцыя ўзгодненая з мэрыяй Масквы і прадугледжвае ўдзел да 50 тысяч чалавек. Удзельнікі маршу трымаюць дзяржаўныя сцягі Украіны, Расіі, а таксама некаторых расійскіх грамадскіх аб’яднанняў і партый.


У большасці на вопратцы прымацаваныя жоўта-блакітныя стужкі ў колерах нацыянальнага сцяга Украіны.
Таксама можна ўбачыць плакаты: “Пуціна пад суд!”, “Пуцін! Не распальвай грамадзянскую вайну ва Украіне”, “Страшна жыць у гэтай краіне”, “Украіна, даруй нам”. Перад калонай расцягнуты вялікі банер, на якім напісана: “За Расію і Украіну без Пуціна”.



Удзельнікі акцыі скандуюць: “Банду гэць!”, “Не вайне”, “Украіна, мы з табой”, “Муамар Кадафі — Пуцін”, перадае карэспандэнт УНІАН у Маскве.



На маршруце правядзення акцыі ўзмоцненыя захады бяспекі. Прайсці на марш і мітынг можна толькі пасля адпаведнай праверкі металадэтэктарамі.



Апроч таго, у гэты ж час у Маскве праходзіць шэсці, арганізаваная праўладным рухам “Сутнасць часу”, які мае намер выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю ў падтрымку рускамоўнага насельніцтва Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі