Шпіц на стале, Коля і Эйсмант з блінамі — апублікаваныя фота з дому Лукашэнкі

Дома ў Аляксандра Лукашэнкі / instagram Наілі Аскер-задэ
Дома ў Аляксандра Лукашэнкі / instagram Наілі Аскер-задэ

Журналістка тэлеканала "Россия 1" Наіля Аскер-задэ ўзяла інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі. Яно выйдзе ў эфір вечарам 10-га студзеня. Пакуль жа ў сваім instagtam тэлевядучая дзеліцца фотаз са здымак. Некаторыя з іх зроблены ў доме Лукашэнкі. На іх можна ўбачыць Колю, таго самага шпіца з лапамі на стале і прэс-сакратарку беларускага кіраўніка Наталлю Эйсмант — яна частуе расійскую госцю блінамі.

Шпиц на столе, Коля и Эйсмонт с блинами — опубликованы фото из дома Лукашенко
Дома ў Аляксандра Лукашэнкі / instagram Наілі Аскер-задэ

Яшчэ Аскер-задэ хваліць Колю Лукашэнку, кажучы, што ён "робіць уражанне незбалаванага, сціплага і думаючага чалавека".

У анонсе праграмы "Дзеючыя асобы" Аскер-задэ паўстае разам з Лукашэнкам на лёдзе. Там жа мільгае кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў, заўважаны ў дзень выкрадання Рамана Бандарэнкі на "Плошчы Пераменаў".

Увогуле Лукашэнка любіць раздаваць інтэрв'ю расійскім журналістам. Пасля прэзідэнцкіх выбараў ён гэта робіць у другі раз. У верасні 2020-га ён пагаварыў з журналістамі RT, "Першага канала", "Расіі 1" і "Гаворыць Масква", заявіўшы, што "напэўна, усё-ткі перасядзеў" на сваёй пасадзе і гатовы правесці датэрміновыя выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі