Штармавое папярэджанне: сёння ў другой палове дня пройдуць навальніцы
У Беларусі абвясцілі штармавое папярэджанне на другую палову дня суботы. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет, з 13:00 да 19:00 на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць навальніцы, якія захаваюцца да канца дня.
У Мінску навальніца чакаецца з 15:00 да 19:00.
Заўтра надвор’е з дажджамі і навальніцамі захаваецца. Сіноптыкі таксама абяцаюць туман. Тэмпература паветра ўдзень складзе 18-24 градусы за знакам плюс.