Што гаварыў Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Перамогі. Цытаты

Што гаварыў Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Перамогі. Цытаты

9 траўня Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічаў у святкаванні ў Мінску на плошчы Перамогі, дзе выступіў з прамовай. Еўрарадыё зрабіла падборку асноўных цытат паводле паведамлення прэс-службы кіраўніка дзяржавы. Вось што сказаў Лукашэнка:

Беларусь — мірная і прыязная краіна. Але гэта не значыць, што яна не можа за сябе пастаяць.

Асаблівую значнасць набываюць пільнасць і забеспячэнне бяспекі дзяржавы… Мы павінны быць гэтак жа адзіныя і цвёрдыя, як нашы бацькі, дзяды, прадзеды ў пару суровых выпрабаванняў. Тады ніхто не адважыцца праверыць нас на трываласць.

Пагрозам падвяргаецца і наша Беларусь. Каля нашых межаў назапашваюцца ваенныя арсеналы. Літаральна па суседстве — у былых савецкіх рэспубліках — размяшчаюцца ваенныя базы, праводзяцца баявыя вучэнні і манеўры. З дапамогай нашай унутранай пятай калоны робяцца спробы дэстабілізаваць сітуацыю…

[У гады Другой сусветнай вайны] сотні тысяч партызан і падпольшчыкаў грамілі ворага на кожным кавалачку беларускай зямлі. Гэтак магутнае супраціўленне акупантам стала рэальным унёскам у разгром фашызму і вызваленне Беларусі.

Злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў з памяці людзей не выкрэсліць. Гэта павінны ведаць у тым ліку і тыя, хто сёння прадпрымае спробы перапісаць гісторыю… Дапусціць гэтага мы не можам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі