Штучны Дзед мароз і “Юны ратавальнік”: на што бацькі скідваюцца ў школе і садку

Штучны Дзед мароз і “Юны ратавальнік”: на што бацькі скідваюцца ў школе і садку

Міністэрства адукацыі забараняе бацькоўскім камітэтам збіраць грошы адмысловым загадам. Але грошы будуць збірацца па-ранейшаму, проста цяпер гэтым будзе займацца апякунская рада:

“Бацькоўскія камітэты гімназій, школ і дзіцячых садоў не маюць права збіраць грошы на патрэбы ўстаноў адукацыі. Садзейнічанне ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі з'яўляецца адной з задач апякунскага савета. Пры гэтым члены бацькоўскага камітэта, кіраўнікі ўстановы адукацыі ўзгадняюць кірунак, памеры і парадак выкарыстання сродкаў апякунскага савета”.

Грошы цяпер будуць пераводзіцца на рахунак школы ці гімназіі.

На што бацькі скідваюцца цяпер. У рэпетытара Аляксея Васілеўскага дачка вучыцца ў гімназіі. І скідвацца прыходзіцца нават на Дзеда Мароза на ўваходзе перад Новым годам:

“Як Новы год, у нас ў холе каля пятгаццаці ялінак стаіць, там жа стаіць і спявае штучны Дзед Мароз. Вось на такое не варта скідвацца. Таксама просяць скідвацца на часопіс “Юны ратавальнік”. Бо зусім іншая справа, калі скідвацца будуць на карысныя рэчы: тэхнічныя сродкі навучання, літаратуру”.

У мінчаніна Аляксандра дачка ходзіць у садок. Скідвацца даводзіцца на сантэхніку і шклопакеты.

“Апошні раз скідваліся на сантэхніку, па дзесяць рублёў. Раней здавалі таксама на шклопакеты. Фактычна, бацькі за свой кошт паставілі іх ва ўсім будынку садка”, ― распавядае Аляксандр.

У журналісткі Еўрарадыё Машы Калеснікавай сын Рыгор ходзіць у садок. І таксама даводзіцца скідвацца па дзесяць рублёў на месяц.

“Увесь час па дзесяцьрублёў на ўсё: унітазы, падручнікі для дзяцей, кніжкі, дываны, новыя кабінкі. Цяпер меркавалі ставіць вокны. Але было відавочна, на што ідуць гэтыя грошы”.

Апякунская рада школы, гімназіі ці садка, якая цяпер будзе збіраць грошы, складаецца з законных прадстаўнікоў вучняў (бацькоў), супрацоўнікаў установы адукацыі і прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў. Старшыню рады абіраюць на тры гады вышэйшым сходам апякунскай рады.

Гэты ж сход прымае рашэнне аб уключэнні кагосьці ў склад апякунскай рады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі