Штурм Польшчы працягваецца: за суткі 27 замежнікаў спрабавалі пераплысці Свіслач

Польская памежніца / twitter.com/Straz_Graniczna
Польская памежніца / twitter.com/Straz_Graniczna

За мінулыя суткі, 2 снежня, польскія памежнікі спынілі 27 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу з Беларусі. Такую лічбу называе прэс-служба польскіх памежнікаў: "7 чалавек перайшлі раку Свіслач. На польскі бок перайшлі 5 чалавек з Камеруна, Ганы, Конга, двое вярнуліся праз раку ў Беларусь".

Як піша выданне Delfi, за гэтыя ж суткі, на літоўска-беларускай мяжы за суткі былі затрыманыя 8 мігрантаў, на латвійска-беларускай — 51.

Як мяркуецца, асноўны паток іншаземцаў едзе ў Беларусь з Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі