Шуневіч: МУС мае план аховы грамадскага парадку падчас выбарчай кампаніі

Міністэрства ўнутраных спраў гатовае да выбараў. Як заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, ёсць нават план па ахове грамадскага парадку.

"Міністэрства ўнутраных спраў ужо гатова да выбараў, бо ў ведамства багаты досвед у справе правядзення такіх мерапрыемстваў. Сёлета ніякай спецыяльнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў не праводзіцца, усё досыць традыцыйна. План па ахове грамадскага парадку распрацаваны, расстаноўка сіл і сродкаў зробленая, забеспячэнне дзейнасці выбарчых участкаў і ахова бюлетэняў абумоўленыя. Мы неаднаразова гэта праходзілі, таму цалкам гатовыя да такой важнай і адказнай падзеі", — перадае БЕЛТА словы Шуневіча.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 кастрычніка 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі