Шведы выставілі на аўкцыён самалёт, з якога скідалі "плюшавы дэсант"
"Прыбытак пойдзе на змаганне за свабодную Беларусь", — напісана ў анонсе лота.
Аднаматорны самалёт Jodel 1968 года выпуска з'явіўся на аўкцыёне eBay уначы на 17 верасня. Першапачаткова яго кошт складаў $1, але стаўкі імкліва растуць. Ужо зараз за яго прапануюць 500 долараў!
“Адзіная мадыфікацыя — невялікі люк ля задняга акна, з якога былі скінутыя плюшавыя салдаты. Утрымліваўся належным чынам, зараз у працоўным стане. Прыбытку ідзе на барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі”, — сказана ў апісанні лота.
Прадавец сцвярджае, што менавіта гэты самалёт раніцай 4 ліпеня 2012 года перасек беларуска-літоўскую мяжу, раскідаў плюшавых мішак на парашутах пад Івацэвічамі, сфатаграфаваў Мінск і, нікім не затрыманы, пакінуў тэрыторыю Беларусі.
Падзея выклікала міжнародны рэзананс. Па падазрэнні ў дапамозе шведскаму рэкламісту Пэру Кромвэлу, які пілатаваў самалёт, былі затрыманыя некалькі чалавек, у тым ліку фатограф Антон Сурапін. Памежніка, які не паведаміў пра парушэнне мяжы, прысудзілі да двух гадоў калоніі.