Закрываецца шведская Studio Total, што арганізавала “плюшавы дэсант”

Пэр Кромвэл і Томас Мазэці абвясцілі, што Studio Total зрабіла ўсё, для чаго была створаная. Крэатыўшчыкі пераключаюцца на стартапы сеціўнага праекта NSID, а рэкламнае агенцтва закрываюць.

Беларусам Studio Total вядомая па адзінай скандальнай акцыі — “цацачнаму дэсанту”, які шведы скінулі на Івянец 4 ліпеня 2012 года. Але Кромвэл і Мазэці не стамляюцца ўварочваць Беларусь у свае адказы, да месца і не. Напрыклад, так:

— Як справы з фінансамі ў вашага агенцтва?

Томас Мазэці: “Цяжка кіраваць агенцтвам, калі ў вас ёсць 80% удзелу ў іншым месцы. Я кажу пра барацьбу супраць дыктатуры ў Беларусі”.

Дарэчы, днямі Пэр і Томас прадалі на eBay самалёт, з якога бамбілі Беларусь плюшавымі мішкамі.

Studio Total шмат разоў падманвала чаканні публікі, заўважае Resume. Таму не выключана, што дэманстратыўны сыход з бізнэса — гэта проста чарговы піяр-ход.

Фота: mir.ufanet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі