За дзень самалёт “плюшавага дэсанта” падаражэў у 11 тысяч разоў

Аўкцыён працягнецца яшчэ 6 дзён. 

Нагадаем, аднаматорны самалёт Jodel 1968 года выпуска з'явіўся на аўкцыёне eBay уначы на 17 верасня. Першапачаткова яго кошт складаў $1, але стаўкі імкліва растуць.

“Адзіная мадыфікацыя — невялікі люк у задняй частцы самалёта, з якога былі скінутыя плюшавыя салдаты. Утрымліваўся належным чынам, зараз у працоўным стане. Прыбытку ідзе на барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі”, — сказана ў апісанні лота.

Прадавец сцвярджае, што менавіта гэты самалёт раніцай 4 ліпеня 2012 года перасек беларуска-літоўскую мяжу, раскідаў плюшавых мішак на парашутах пад Івянцом, сфатаграфаваў Мінск і, нікім не затрыманы, пакінуў тэрыторыю Беларусі.

Падзея выклікала міжнародны рэзананс. Па падазрэнні ў дапамозе шведскаму рэкламісту Томасу Мазэці, які пілатаваў самалёт, былі затрыманыя некалькі чалавек, у тым ліку фатограф Антон Сурапін. Памежніка, які не паведаміў пра парушэнне мяжы, прысудзілі да двух гадоў калоніі.

На фота: Томас Мазэці з жонкай падчас гістарычнага палёту.

Храналогія падрыхтоўкі і палёту шведаў над Беларуссю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі