У Швецыі закрылі расследаванне справы з плюшавымі мядзведзікамі (відэа)

Следства закрылі, бо ні шведскае, ні літоўскае расследаванні не змаглі даказаць, што быў такі палёт праз мяжу, адзначае шведскі сайт aklagare.se. Па справе праходзілі два чалавекі падазронымі ў злачынствах супраць "Закона аб іншаземцах" і адзін з іх — яшчэ і за парушэнне авіяцыйнага рэгулявання.


Нагадаем, што 4 ліпеня самалёт са шведскімі пілотамі прыляцеў на тэрыторыю Беларусі і скінуў плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі. "Цацачны дэсант" быў выкінуты над Івянцом і мінскім мікрараёнам Сухарава.



Нагадаем, што акцыю зладзілі супрацоўнікі кампаніі  Studio Total Пер Кромвел, Томас Мазэці і Ханна-Ліна Фрэй.



У выніку, з Беларусі быў выслан шведскі амбасадар. Сваіх пасадаў пазбавіліся кіраўнікі Памежнага камітэта Беларусі і супрацьпаветранай абароны.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі