Сілавікі ціснуць на ЛГБТК+ супольнасць у Беларусі па расійскім законе
Ціск на ЛГБТК+ працягваецца
У Беларусі няма закона аб забароне прапаганды ЛГБТ, але ён існуе ў Расіі. Жывучы паводле расійскіх наратываў, беларускія сілавікі затрымліваюць і караюць прадстаўнікоў супольнасці. Прапаганда працуе добра — у існаванне закона пачынаюць верыць нават тыя, хто падпадае пад гэтыя рэпрэсіі.
— Калі чытаеш навіны, можна падумаць, што яны прыходзяць проста да ўсіх актывістаў, бо ідуць чысткі перад выбарамі, — кажа пра сітуацыю Наста Базар. — Але мы бачым, што статус мае значэнне. Асабліва цяжка прыходзіцца трансгендарным людзям, бо іх у Беларусі выявіць вельмі лёгка, існуюць цэлыя спісы.
19 лістапада падчас прэс-канферэнцыі праваабарончай арганізацыі “Прававая ініцыятыва” актывістка расказала, з якімі выклікамі сёння сутыкаецца ЛГБТК+ супольнасць у нашай краіне, і прэзентавала даследаванне на гэтую тэму.
Ад некарэктных паправак да масавых затрыманняў
У сакавіку 2023 года Аляксандр Лукашэнка ў сваім штогадовым пасланні заявіў пра неабходнасць спыніць любыя ідэі, якія, на яго думку, "абязлюджваюць" краіну. У тым ліку ён меў на ўвазе папулярызацыю бяздзетнага ладу жыцця і так званыя нетрадыцыйныя стасункі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.