Сілавікі патрабуюць ад мігрантаў на мяжы цягам трох дзён прарвацца ў Польшчу

Сілавікі патрабуюць ад мігрантаў на мяжы цягам трох дзён прарвацца ў Польшчу

"Цягам трох дзён мусіце прарвацца на польскі бок. Іначай — дэпартацыя", — такі ультыматум паставілі беларускія сілавікі міграмнтам на мяжы. Пра гэта сірыйцы, якія жывуць у прыпамежным лагеры, расказалі журналістам расійскай "Новой газеты". 

У лагеры застаецца каля 1400 чалавек. Большая частка іх — курды. Але ёсць сярод іх і арабы: іх блізу 150 чалавек. 

А 53 жыхары — сірыйцы з Ідліба, апошняга непадкантрольнага Башару Асаду рэгіёна Сірыі. Пры дэпартацыі на радзіму іх не чакае нічога добрага. У сірыйцаў фактычна няма выбару: ці вярнуцца да штурму мяжы з Польшчай, ці атрымаць квіток на той свет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі