Сілавікі перахапілі кантроль над Telegram-каналам "Отчислено"
Удзень 2 кастрычніка сілавікі прыйшлі да заснавальніка і аднаго з адмінаў Telegram-канала "Отчислено" Ігара Кабушкава. Хлопца затрымалі.
Пасля гэтага сілавікі перахапілі кантроль над чатам гэтага канала. Праз нейкі час стала ясна, што славікі захапілі і кантроль над каналам. Там пачалі з'яўляцца посты абсалютна не ў стылістыцы "Отчислено". Калі карыстальнікі тэлеграма звярнулі на гэта ўвагу, яны былі выдаленыя.
У "Отчислено" некалькі адмінаў.
Напярэдадні сілавікі затрымлівалі адміністратара Telegram-канала "Грушвіль". Яго адпусцілі праз некалькі гадзін, але канфіскавалі ўсю аргтэхніку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.